Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышчы роднай мовы,
Як рэкі ў мора цякуць.
А. Грачанікаў
Родная мова - гэта багацце кожнага народа. Гэта духоўная спадчына, адлюстраванне характару людей, гэта вопыт і мудрасць, якую мы перадаём сваім дзецям. Дашкольны узрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковай мовы, станаўлення і развіцця усіх яе бакоў. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Задача выхавальніка заключаецца ў тым, каб знайсці магчымасць пашырыць уяўленні дзяцей пра родны край, яго гісторыю, блізкіх і дарагіх людзей, пра жыццё раслін і жывёл, далучыць да святыні народа - роднай мовы.
У Жупранскім садку арганізавана навуччанне на беларускай мове ў 2 группах. Выхавальнікі сумесна з бацькамі прывіваюць любоў да роднай мовы, знаёмяць дзяцей з гісторыей і традыцыямі беларусаў. Адукацыйны працэс плануецца і арганізуецца на беларускай мове. Дзякуй бацькам, якія дапамагаюць выхавацелям, праяўляюць ініцыятыву, папаўняюць прадметную сераду группы, а галоўнае падтрымліваюць нашу установу ў імкненні вярнуцца да сваіх вытокаў.
Лэпбук " Беларусь мая Радзіма" –находзіць адлюстраванне ў працы з выхаванцамі па развіцці беларускага маўлення і выхаванне павагі да сваёй роднай мовы.
А цацкі – забаўлянкі выкарыстоўваюцца пры правядзенні гульняў – драматызацый, дзе дзеці ўключаюцца ў дыялог, засвоўваюць жывое беларускае слова і спрабуюць выказаць гэта ўслых.
У бацькоў пашыраны веды пра развіццё беларускага маўлення дзяцей, фарміравання ўяўлення пра змест работы з дзецьмі ў гэтым напрамку.
